Чыгуначны састаў з Чэнду ў Чунцін па-ранейшаму карыстаецца папулярнасцю

2022-01-26 13:00:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Перад кітайскім Новым годам па ўсёй краіне ўзрастае попыт на авія- і чыгуначныя білеты. Кітайцы імкнуцца патрапіць у родныя мясціны, каб сустрэць свята Вясны ў коле сям'і.

У Кітаі налічваецца каля 40 тыс. кіламетраў высакахуткасных чыгунак. Але паміж сталіцай правінцыі Сычуань -- Чэнду і горадам цэнтральнага падпарадкавання Чунцінам стары зялёны цягнік усё яшчэ курсіруе па рэйках, пракладзеных у 1952 годзе.

Праваднік цягніка Лі Гуансю: "Цягнік №5612 спыняецца як на малых, так і на вялікіх станцыях. Гэта зручна для студэнтаў і фермераў, якія ездзяць у горад гандляваць агароднінай і садавіной".

Зялёныя саставы, названыя так за свой колер, былі асноўным відам транспарту ў Кітаі з 50-х па 90-я гады мінулага стагоддзя. З-за пашырэння сеткі высакахуткасных чыгунак іх паступова выводзяць з эксплуатацыі, але цягнік №5612 па-ранейшаму вельмі запатрабаваны. Тут заўсёды ёсць вольныя месцы, і нават падчас транспартнага буму на святы пасажыры могуць спакойна дабрацца да сваёй станцыі.

Зараз у Кітаі курсіруе 81 "павольны" цягнік. Але праваднікі ўпэўненыя ў будучыні саставу №5612. Яго маршрут плануюць захаваць і ператварыць у турыстычную славутасць.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ