Пошта Кітая выпусціла святочны набор марак

2022-01-27 13:31:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пошта Кітая выпусціла святочны набор марак. Дзве маркі з калекцыі намаляваныя мастаком Фэн Дачжунам.

Фэн Дачжун пачаў вучыцца жывапісу з дзяцінства, і ўжо амаль 60 гадоў ён малюе тыграў. Каб ствараць максімальна рэалістычны вобраз, мастак шмат часу праводзіў у заапарках: "Тыграў маляваць лёгка, складана перадаць іх рухі. Калі мы малюем тыгра, мы павінны паказаць яго сілу і дух".

У кітайскай культуры тыграў ушаноўвалі са старажытных часоў, іх лічылі святымі жывёламі, якія сімвалізуюць боскую абарону і сацыяльнае становішча.

Тыгры Фэн Дачжуна ламаюць стэрэатыпы, яны надзеленыя нібыта чалавечым абаяннем. Карціны аўтара -- гэта не толькі яго філасофскае разуменне жыцця, яны пераклікаюцца з выявай сучаснай, квітнеючай краіны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ