Каля 100 тыс. чалавек наведалі кірмаш «Хунці» на паўночным усходзе Кітая

2022-01-28 13:28:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі адзначылі Сяанянь -- малы Новы год. Ён лічыцца першым у чарадзе навагодніх свят, з яго таксама пачынаецца падрыхтоўка да галоўных урачыстасцяў у рамках свята Вясны. У горадзе Інкоу на паўночным усходзе краіны ў малы Новы год стартаваў штогадовы кірмаш "Хунці".

Кірмашу больш за 300 гадоў. Пачынаўся ён як невялікі рынак сельгаставараў. Яшчэ ў часы праўлення дынастыі Цін гэты кірмаш стаў рэгіянальным цэнтрам падрыхтоўкі да Новага года па месячным календары. Сярод іншага тут прадаюць навагоднія тавары: прадукты, традыцыйныя ўпрыгожанні і ўсе тыя дробязі, без якіх немагчыма ўявіць свята.

Адмысловая ўвага надаецца супрацьэпідэмічнаму кантролю. Арганізатары кірмашу прадугледзелі літаральна ўсё: гандлёвыя кропкі паставілі як мага далей адну ад адной, персанал вымярае тэмпературу ў пакупнікоў і правярае гісторыю паездак. Валанцёры дапамагаюць рэгуляваць плыні людзей. І ўсё гэта для таго, каб як мага больш жыхароў і гасцей Інкоу змаглі нанава адкрыць для сябе ўнікальныя навагоднія традыцыі рэгіёна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ