Да старту Алімпіяды засталося менш за 10 дзён, метэаролагі -- на кругласутачным дзяжурстве

2022-01-29 13:41:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Для каманды метэаролагаў зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне пачалося кругласутачнае дзяжурства. Сонца, снег, змяненне напрамку і хуткасці ветру -- справаздачы аб прагнозах публікуюць кожную гадзіну.

Намеснік кіраўніка метэагрупы алімпійскага кластара ў Яньціне Юй Бо: "За апошнія гады мы вывастрылі свае тэхналогіі. Нават у метэазводках мы імкнёмся да яснасці і сцісласці, каб людзі з першага погляду маглі ўлавіць ключавыя дэталі".

Каманда атрымлівае даныя з кітайскіх метэаралагічных спадарожнікаў. Для аналізу інфармацыі ўжываюць высакадакладныя сістэмы і досвед, назапашаны за гады карпатлівай працы. Сітуацыя ўнікальная, бо гэта Алімпіяда праходзіць у нязвыклых кліматычных умовах.

“За апошнія 20 гадоў амаль усе зімовыя Алімпіяды праходзілі ў марскім мусонным клімаце. А тут у нас -- кантынентальны мусонны клімат, і гэта вялікая розніца. Вось чаму мы збіралі і аналізавалі алімпійскія прагнозы з 2017-га", -- адзначыў Юй Бо.

У Яньціне пройдуць спаборніцтвы па адным з самых папулярных зімовых відаў спорту -- горных лыжах. Вецер і стан снежнага покрыва тут наўпрост уплывае на вынікі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ