Авіярэйсы даставілі ў Пекін 1500 гасцей Алімпіяды

2022-01-30 13:57:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

18 рэйсаў з Токіа, Мілана і Парыжа з алімпійцамі на борце прызямліліся ў міжнародным аэрапорце Пекіна. Разам з імі ў сталіцу зімовых Алімпійскіх гульняў прыбылі яшчэ 1500 атлетаў. Каб паскорыць працэс мытнага і пашпартнага кантролю, у аэрапорце арганізаваныя спецыяльныя зоны. Да 1 лютага чакаецца прыбыццё яшчэ 7 тыс. удзельнікаў спартовых дэлегацый. Тым часам 19 тыс. валанцёраў ужо гатовы суправаджаць спартсменаў і гасцей Алімпіяды ў зоны спаборніцтваў. Яны будуць дапамагаць з перакладам, у зносінах з прэсай і медперсаналам. Ідзе апошняя падрыхтоўка да старту эстафеты алімпійскага агню. Яна пачнецца 2-га і завершыцца 4 лютага запаленнем галоўнай паходні Алімпійскіх гульняў на цырымоніі адкрыцця.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ