У Пекіне пакупнікі стаяць у чэргах за талісманам Алімпіяды

2022-02-09 13:09:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Талісман зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне панда Бін Дуньдунь настолькі спадабаўся гледачам, што стаў сапраўдным хітом продажаў. З моманту адкрыцця Гульняў выручка афіцыйнай крамы на вуліцы Ванфуцзін дасягнула 470 тыс. долараў за дзень. Сотні людзей па 4-5 гадзін стаяць на марозе ў чарзе, каб купіць сувенір, але фігуркі Бін Дуньдуня разбіраюць за паўгадзіны. Крама ўжо абмежавала колькасць пакупак у адны рукі і просіць пакупнікоў пазбягаць гадзіны пік.

Прадстаўнікі Аргкамітэта Алімпійскіх гульняў у адказ на ажыятажны попыт паабяцалі павялічыць пастаўкі тавараў. На іх думку, прычынай дэфіцыту стала спыненне працы прадпрыемстваў на час свята Вясны. Адзін з трох вытворцаў сувеніраў з правінцыі Цзянсу паведаміў аб пустых складах і рашэнні аднавіць вытворчасць мяккіх цацак пасля завяршэння канікулаў.

Эксперты прагназуюць, што даходы ад продажу Бін Дуньдуня значна перавысяць паказчыкі пекінскіх Алімпійскіх гульняў 2008 года. Тады гледачы купілі сувеніраў на 160 млн долараў. Чакаецца, што падчас гэтых зімовых Гульняў выручка ад продажу ліцэнзійных тавараў складзе не менш за 390 млн долараў.

(Крыніца фота: CFP)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ