Бін Дуньдунь б'е рэкорды папулярнасці

2022-02-10 10:51:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйны талісман зімовай Алімпіяды ў Пекіне панда Бін Дуньдунь заваявала сэрцы людзей па ўсім свеце. З моманту адкрыцця Алімпіяды панда ў скафандры стала самым жаданым сувенірам.

Намеснік дырэктара кампаніі па вытворчасці цацак Юань Інхуэй сказаў, што прадпрыемства выпускала талісманы для пекінскай Алімпіяды 2008 года, а таксама для ЭКСПА ў Шанхаі.

Бін Дуньдунь выбралі сімвалам Алімпіяды амаль з шасці тысяч прапанаваных варыянтаў. Пашыў, упакоўка ў касцюм і пакаванне ў каробку -- на поўны цыкл па вырабе адной цацкі затрачваецца каля дзвюх гадзін. У час Алімпіяды фабрыка будзе працаваць без перапынку і выпускаць па 2000 мяккіх сувеніраў кожны дзень.

"Скафандр вылучае Бін Дуньдуня сярод іншых цацак. Мае сябры гавораць, што мне пашанцавала, бо я ўвесь час знаходжуся побач з сімвалам Алімпіяды. Я вельмі рада, што яго палюбілі людзі", -- адзначыла работніца кампаніі па вытворчасці цацак.

Зараз у магазінах распрададзены ўсе віды тавараў з Бін Дуньдунем, у тым ліку посуд. Але попыт па-ранейшаму высокі, і магчымасці набыць сувенір усё яшчэ чакаюць дзясяткі тысяч чалавек.

(Крыніца фота: CFP)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ