На нацыянальным стадыёне "Птушынае гняздо" ў Пекіне пачалася падрыхтоўка да цырымоніі закрыцця Гульняў

2022-02-11 13:08:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У "Птушыным гняздзе" ў Пекіне пачалася падрыхтоўка да ўрачыстай цырымоніі закрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў. Яна адбудзецца 20 лютага, пасля таго як будуць разыграны ўсе 109 камплектаў медалёў.

Каб дэмантаваць велізарны экран і сталёвую канструкцыю пад ім, запатрабавалася некалькі пад'ёмных кранаў. Дэмантаж пачалі адразу пасля заканчэння цырымоніі адкрыцця. Апоўдні 9 лютага было выканана прыкладна тры чвэрці работ. 12 лютага на стадыёне ўзвядуць новую сцэну, пасля чаго пачнецца рэпетыцыя цырымоніі закрыцця Алімпіяды.

Дырэктар Нацыянальнага стадыёна "Птушынае гняздо" Сун Цзяфэн: "Мы павінны выканаць пэўны комплекс працэдур для правядзення цырымоній адкрыцця і закрыцця, уключаючы захаванне бяспекі дарожнага руху і санітарных норм. Пасля цырымоніі адкрыцця мы правялі поўную рэвізію аб'екта, вывезлі ўсё смецце і адладзілі працу сістэм. Усе працэсы павінны праходзіць беспамылкова, і мы працягваем удасканальваць нашу працу на стадыёне, каб падрыхтаваць аб'ект да цырымоніі закрыцця".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ