Майстар з Тунляна захоўвае традыцыю вырабу ліхтароў у выглядзе драконаў

2022-02-14 13:27:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Ліхтары ў выглядзе дракона з Тунляна вядомыя складанасцю выканання і вытанчанай працай. Ужо сотні гадоў яны - неад'емная частка свята Вясны ў наваколлі Чунціна.

Доўгае святлівае цела, падпаленая луска і агнядышная пашча - ліхтары з Тунляна ўвасабляюць міфалагічны вобраз кітайскага дракона - апекуна мудрасці і багацця. Драконы на вуліцах Тунляна - жаданыя госці на кітайскі Новы год, а мясцовы танец драконаў унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая.

Чжоу Цзянь ужо больш за 30 гадоў стварае ліхтары ў форме дракона. Гэтаму мастацтву ён навучыўся ў старэйшых майстроў. У Тунляне сакрэты вырабу ліхтароў перадаюцца з пакалення ў пакаленне на працягу ўжо больш за 1000 гадоў.

Ліхтары ў форме дракона пачалі рабіць у Тунляне ў часы дынастыі Сун у канцы 10 стагоддзя. Майстры выкарыстоўвалі традыцыйную кітайскую вышыўку і роспіс. Доўгае цела можа складацца з 24 частак. Ва ўмелых руках дракон з тканіны і паперы нібы ажывае.

З першага па пятнаццаты дзень першага месяца кітайскага Новага года бераг возера Сюаньцянь усю ноч ахоўваюць драконы. Сотні гледачоў збіраюцца на другім баку, каб паглядзець прадстаўленне. Яно доўжыцца 50 хвілін і складаецца з васьмі танцаў. Самы эфектны - Агністы дракон. Расплаўленае жалеза зачэрпваюць бамбукавым каўшом і падкідваюць у начное неба. Калі распаленыя кроплі металу ўдараюцца аб драўляны памост, ва ўсе бакі ляцяць іскры. Тысячы турыстаў прыязджаюць у Тунлян дзеля такога яскравага і незабыўнага фіналу святочных дзён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ