Янь Вэньган заваяваў першую ў гісторыі Кітая алімпійскую ўзнагароду ў санна-бабслейных відах спорту

2022-02-15 13:43:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайская зборная па скілетоне годна выступіла на Алімпійскіх гульнях у Пекіне. Бронза Янь Вэньгана стала сенсацыяй -- ва ўпартай барацьбе малады скілетаніст здолеў пакінуць большасць сапернікаў па-за сабою.

У Кітаі скілетон толькі пачынае развівацца. Многія гледачы лічаць гэты від спорту занадта небяспечным, але кітайскія скілетаністкі Чжаа Дан і Лі Юйсі мяркуюць інакш. "Вы перастаеце баяцца пасля тысячы паспяховых спроб. Гэта пытанне вопыту і навыкаў. І гэта не так складана, як усім здаецца", -- адзначаюць скілетаністкі.

Па выніках жаночага фіналу ў скілетоне Лі Юйсі стала 14-й, а Чжаа Дань удалося заняць 9-ы радок. Кітайская зборная па скілетоне спадзяецца, што яе поспехі змогуць прыцягнуць больш увагі да гэтага віду спорту.

(Крыніца фота: CFP)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ