У Пекіне прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам замежных спецыялістаў, задзейнічаных у падрыхтоўцы і правядзенні Алімпіяды

2022-02-17 13:18:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

"Іншаземцы распавядаюць аб зімовай Алімпіядзе ў Пекіне" -- так гучыць тэма брыфінгу, які прайшоў у галоўным медыяцэнтры Гульняў. На прэс-канферэнцыю запрасілі замежных спецыялістаў, якія былі задзейнічаны ў падрыхтоўцы і правядзенні турніру. Сярод іх -- кансультант па хакеі Халід Спрынгфілд. Ён расказаў, як праходзіла рэканструкцыя Дзяржаўнага палаца спорту: "Дзяржаўны палац спорту ў Пекіне -- вельмі добры стадыён. Разам з кітайскімі інжынерамі мы прыдумалі, як зрабіць яго яшчэ лепш. Было вырашана падняць поле на шэсць сантыметраў, каб размясціць пад ім сістэму астуджэння лёду. З грузавых кантэйнераў, якія выкарыстоўвалі для транспарціроўкі абсталявання, мы зрабілі распранальні для спартсменаў. Лічым, што мы прынялі вельмі экалагічнае і эканамічна выгаднае рашэнне".

Кіраўнік аддзела вуснага перакладу Аргкамітэта зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне Аляксандр Панамароў: “У нас ёсць паслуга дыстанцыйнага сінхроннага перакладу. Гэта зручна для рэпарцёраў, бо ім не трэба спяшацца на той ці іншы стадыён, каб прыняць удзел у прэс-канферэнцыі. Транспарт таксама не патрэбны, што робіць выдалены сінхронны пераклад вельмі жыццяздольным новаўвядзеннем".

(Крыніца фота: CFP)


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ