Гульні ў Пекіне сталі пляцоўкай для дэманстрацыі перадавых тэхналогій

2022-02-18 13:19:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Алімпіяда ў Пекіне стала пляцоўкай для дэманстрацыі перадавых тэхналагічных рашэнняў. У Міністэрстве навукі і тэхналогій КНР расказалі аб інавацыях на Гульнях. У іх пераліку, у прыватнасці, перадача эстафеты алімпійскага агню пад вадой з дапамогай робатаў, укараненне новага высокатэхналагічнага спартыўнага абсталявання, выкарыстанне электратранспарту і арганізацыя трансляцый Гульняў у віртуальнай рэальнасці.

Дырэктар Дэпартамента сацыяльнага развіцця Міністэрства навукі і тэхналогій КНР Чжу Сюэхуа адзначыў, што ў рамках планавання і каардынацыі работы Аргкамітэта зімовай Алімпіяды ў Пекіне Міністэрства навукі і тэхналогій сумесна з адпаведнымі дэпартаментамі стварыла кіруючую групу зімовых Алімпійскіх гульняў у галіне навукі і тэхналогій. Гэта група каардынавала намаганні па забеспячэнні навукова-тэхнічнай падтрымкі Алімпіяды і Паралімпіяды, каб рэалізаваць мэту па правядзенні "простых, бяспечных і цудоўных" Гульняў".

(Крыніца фота: CFP)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ