Кітайскія алімпійскія медалі ў шорт-трэку і бабслеі абумоўлены ў тым ліку высокатэхналагічным падыходам

2022-02-18 13:22:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай выйграў некалькі медалёў у шорт-трэку і дамогся сур'ёзнага прарыву ў санка-бабслейных відах. Гэты поспех -- заслуга ўсёй трэнерскай каманды, аднак сучасны спорт неймаверны без тэхналогій. Дзякуючы інавацыям спартсмены могуць трэніравацца больш эфектыўна, атрымліваць менш траўм і лепш аднаўляцца пасля нагрузак.

Дырэктар па дызайне ANTA Sports Products Чжэн Юнсянь: "Скелетаністы развіваюць хуткасць каля 140 км/г. Мы можам дапамагчы спартсмену павялічыць яго хуткасць, паменшыўшы супраціў паветра. Мы зрабілі арыгінальны дызайн дэфлектара, які памяншае супраціў. На ранняй стадыі праектавання мы збіралі дэталёвыя даныя аб руху спартоўцаў. Затым мы зрабілі мадэляванне і правялі віртуальнае тэставанне: мы загружалі інфармацыю спартоўцаў і лічбавую мадэль абутку, а потым вызначалі, якая форма лепш за ўсё адпавядае аэрадынаміцы, і такім чынам максімальна знізілі супраціў".

Добрая пасадка таксама важная і для касцюмаў у канькабежным спорце. Каб спартыўнае адзенне лепш сядзела, кожная дэталь індывідуальна падганяецца пад мадэль рухаў спартсмена, а лякалы для адзення распрацоўваюцца ў адпаведнасці з формай кожнай мышцы.

Старйшы менеджэр па прафесійным абсталяванні ANTA Sports Products Ян Мэйцін: “Мы збіралі даныя спартсменаў з дапамогай 3D-абсталявання і ўручную. Форма цягліц мяняецца з цягам часу, і мы абнаўлялі інфармацыю кожныя два месяцы, каб пераканацца, што камбінезон сядзіць ідэальна".

Сучасныя інавацыі ідуць на службу прафесійнаму спорту, дапамагаюць палепшыць паказчыкі і рэзультатыўнасць.

(Крыніца фота: CFP)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ