На зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне задзейнічана больш за 1000 транспартных сродкаў на вадародзе

2022-02-18 13:24:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Зімовая Алімпіяда ў Пекіне рыхтуецца ўстанавіць уласны рэкорд -- па самым нізкім выкідзе парніковых газаў. Гэта адзін з крокаў Кітая на шляху да вугляроднай нейтральнасці, якой плануецца дасягнуць да 2060 года.

Калі пра зімовыя Алімпіяды прынята казаць "белыя", то Гульні ў Пекіне смела можна назваць яшчэ і "зялёнымі". Арганізатары намагліся звесці да мінімуму вугляродны след. Удзельнікі, персанал і гледачы перамяшчаюцца паміж алімпійскімі аб'ектамі на вадародным транспарце і нават галоўны сімвал Гульняў -- алімпійскі факел -- заправілі вадародам.

Аўтамабілі на вадародным паліве ўпершыню з'явіліся на летгніх Алімпійскіх гульнях 2008 года. Тады іх было ўсяго тры, але гэта быў першы крок да выкарыстання экалагічнага транспарту на буйных мерапрыемствах. На Сусветнай выставе ў Шанхаі працавала ўжо 196 машын на вадародзе. На зімовых Алімпійскіх гульнях іх больш за тысячу, у тым ліку пасажырскія аўтобусы.

Пакуль высокі кошт вытворчасці вадароду і адсутнасць інфраструктуры, у першую чаргу сеткі заправачных станцый, тармозяць яго шырокае камерцыйнае выкарыстанне. Тым не менш, у Кітаі сітуацыю з вадародным палівам называюць прыкладам "руху ад нуля да адзінкі" і разлічваюць, што зімовая Алімпіяда стане чарговай вяхой на шляху да паўсюднага ўкаранення экалагічнага транспарту.

(Крыніца фота: CFP)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ