Яркія моманты 13-га дня зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне

2022-02-18 13:29:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Для зборнай Кітая галоўная навіна -- выхад у фінал халф-пайпу сярод жанчын адразу трох прадстаўніц краіны. Пераможцай кваліфікацыйных спаборніцтваў стала кітайская спартсменка Гу Айлін. Кампанію ў фінале ёй складуць Чжан Кэсінь і Лі Фанхуэй. Раней Гу Айлін выйграла "золата" ў біг-эйры і "серабро" ў слоўп-стайле і зараз пазмагаецца за трэці медаль.

У фінале хакея сярод жанчын зборная Канады здолела абгуляць прадстаўніц ЗША. Швейцарская гарналыжніца Мішэль Гізін стала першай у камбінацыі хуткаснага спуску і слаламу. Прадстаўнік Кітая Кун Фаньін фінішаваў 15-м. Японская канькабежка Міха Такагі заваявала "золата" на дыстанцыі 1000 метраў, усталяваўшы новы алімпійскі рэкорд. Для яе гэта ўжо чацвёрты медаль бягучай Алімпіяды -- раней яна выйграла тры "срэбры".

(Крыніца фота: CFP)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ