Кітайскія фігурысты ўзялі золата ў спаборніцтвах спартыўных пар

2022-02-21 13:36:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзявятае золата для алімпійскай зборнай Кітая заваявалі фігурысты Суй Вэньцзін і Хань Цун у спаборніцтвах спартыўных пар. Другое месца занялі расіяне Яўгенія Тарасава і Уладзімір Марозаў. Замкнула тройку яшчэ адна расійская пара -- Анастасія Мішына і Аляксандр Галямаў.

Суй Вэньцзін і Хань Цун -- сярэбраныя прызёры Алімпійскіх гульняў 2018 года. Таксама на рахунку кітайскай пары два залатыя і тры сярэбраныя медалі чэмпіянатаў свету.

Дзякуючы перамозе Суй Вэньцзін і Хань Цуна Кітай узняўся на трэцяе месца ў агульным медалёвым заліку. Першымі ідуць нарвежцы, другімі -- спартсмены з Германіі.

(Крыніца фота: CFP)


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ