Распрацоўнікі з Шанхая пратэставалі на Гульнях робата-керлінгіста і робата-гарналыжніка

2022-02-21 13:47:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі робат-керлінгіст «дэбютаваў» на Алімпіядзе ў Пекіне. Першы матч шасціногага жалезнага гульца прайшоў на арэне Ледзянога куба ў Пекіне. Тым часам другое вынаходства распрацоўнікаў з Шанхайскага ўніверсітэта транспарту -- робат-лыжнік -- вучыцца пакараць заснежаныя трасы ў кампаніі аматараў зімовых відаў спорту. Прафесар факультэта машынабудавання Шанхайскага ўніверсітэта транспарту Гаа Фэн адзначыў: "Мы першыя зрабілі робата для гульні ў кёрлінг і катання на лыжах".

Кёрлінг называюць гібрыдам шахмат і боўлінгу на лёдзе. Для перамогі патрэбныя дакладнасць і стратэгічнае мысленне. Таму перад распрацоўшчыкамі стаяла задача навучыць робата вылічаць неабходную сілу кідка і падкручваць камяні, як гэта робяць прафесійныя гульцы.

"Спачатку робат утрымлівае камень і падкручвае яго з патрэбнай хуткасцю. Затым вызначае напрамак з дапамогай датчыкаў, прыцэльваецца і разлічвае траекторыю кідка", – заявіў прафесар.

Каманда прафесара таксама прыдумала робата-гарналыжніка. Ён умела закладвае віражы на ажыўленым спуску, абгінаючы іншых лыжнікаў. Робат ужо асвоіў трасы для пачаткоўцаў і трасы сярэдняй складанасці, а таксама прайшоў тэсты на кантроль устойлівасці, інтэлектуальнае ўспрыманне, аналіз сітуацыі і прыняцце рашэнняў.

Пляцоўка для кёрлінга і лыжная траса – зручныя палігоны для вывучэння ўзаемадзеяння штучнага інтэлекту з рэальным светам. Такія даследаванні дапамагаюць прадухіліць разрыў паміж сімуляцыяй і навакольным асяроддзем. А значыць, наблізіць робататэхніку да рашэння складаных практычных задач.

(Крыніца фота: CFP)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ