Кітайскія студэнты па-беларуску адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

2022-02-21 19:15:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пасольства Беларусі ў Кітаі разам са студэнтамі трох універсітэтаў краіны і іх выкладчыкамі адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. У Цяньзіне ва ўніверсітэце замежных моў ёсць курс вывучэння і беларускай мовы. Выкладчыца Вольга Шахаб, якая некалькі гадоў таму прыехала з Беларусі ў Кітай, пераканана, што вывучэнне мовы вядзе да пашырэння стасункаў, умацавання кантактаў паміж краінамі ў розных сферах. За некалькі гадоў тут паспелі выдаць Хрэстаматыю па краязнаўстве, падручнік вывучэння беларускай мовы як замежнай і сумесную манаграфію па методыцы выкладання мовы. Вольга Васільеўна прызналася, што кітайскія студэнты з ахвотай вывучаюць прадмет і любяць беларускую паэзію. Таму яны выбралі верш Петруся Броўкі “Калі ласка”. Калі ласка, і вы паслухайце віншаванні ад студэнтаў Універсітэта замежых моў у Цяньцзіне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ