Міжнародная супольнасць высока ацаніла арганізацыю Гульняў у Пекіне

2022-02-22 10:47:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міжнародная супольнасць высока ацаніла ўзровень арганізацыі Алімпіяды ў Пекіне і цырымонію закрыцця Гульняў.

"Для нашых спартсменаў гэта быў цудоўны вопыт, мы плануем часцей удзельнічаць у такіх спаборніцтвах у будучым, рыхтаваць кадры для зімовых Алімпійскіх гульняў", -- адзначыў старшыня Федэрацыі зімовых відаў спорту Саудаўскай Аравіі Султан Салема.

Намеснік кіраўніка Алімпійскага камітэта Італіі Клаўдыя Гіярдані паведаміла: "Міжнародная супольнасць удзячная Аргкамітэту за зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне. Мы ведаем, што правядзенне такога грандыёзнага мерапрыемства патрабуе шмат сіл і цяжкай працы. І мы хочам павіншаваць арганізатараў Гульняў у Пекіне. Алімпійскія гульні працягваюць дэманстраваць такія каштоўнасці, як сяброўства і згуртаванасць. А яшчэ пекінская Алімпіяда стала цудоўнай дэманстрацыяй канцэпцыі ўстойлівага развіцця”.

(Крыніца фота: CFP)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ