Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ў Кітаі

2022-02-22 16:09:59
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пасольства Беларусі ў Кітаі ў такі асаблівы для мовы дзень, вызначаны ААН, правяло некалькі анлайн-мерапрыемстваў. Пры ўдзеле пасла Беларусі ў КНР Юрыя Сянько і кіраўніка Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя пры Белдзяржуніверсітэце Анатоля Тозіка, а таксама выкладчыкаў і студэнтаў кітайскіх ВНУ адбылася прэзентацыя падручніка па беларускай мове для кітайскіх студэнтаў і першага кітайска-беларускага і беларуска-кітайскага слоўніка для навучання. З'яўленне такіх выданняў павінна дапамагчы развіццю гуманітарных і адукацыйных адносін паміж дзвюма краінамі, лепшаму разуменню адна адной, перакананы стваральнікі і выдаўцы гэтых кніг.

Кітайскія і беларускія студэнты напісалі дыктоўку па вершы Янкі Купалы «Спадчына». Па традыцыі, дыктоўка праводзіцца сумесна з беларускімі школамі і ВНУ ўжо ў чацвёрты раз. Яе арганізатар – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, якому сёння спаўняецца 82 гады. Кітайскія студэнты, якія вывучаюць беларускую мову, таксама павіншавалі сваіх калег і аднагодкаў з днём роднай мовы. Яны прачыталі вершы беларускіх паэтаў Янкі Купалы «А хто там ідзе?» і Максіма Танка «Родная мова». У гэтых паэтычных радках – мілагучнасць, прыгажосць і багацце беларускай мовы, якую кітайскія студэнты з задавальненнем вывучаюць.

У праекце ўзялі ўдзел студэнты з універсітэтаў замежных моў Сіаня, Цяньцзіна і Пекіна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ