Больш за 600 гумарыстычных коміксаў прадстаўлена на выставе ў Шанхаі

2022-02-24 13:07:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сёлета спаўняецца 70 гадоў Шанхайскаму народнаму выдавецтву выяўленчых мастацтваў. Да юбілею адкрылася вялікая выстава пад назвай "Шанхайскі стыль у коміксах".

Гаворка ідзе пра сяажэньшу -- кішэнныя кнігі з карцінкамі памерам з далонь з паслядоўнымі малюнкамі. Такія кішэнныя кнігі з'явіліся ў 20-х гадах мінулага стагоддзя, і іх чытанне стала асноўнай забаўкай таго часу. У 50-х і 60-х гадах коміксы выкарыстоўвалі для прапаганды сярод непісьменных людзей. Некаторыя героі сталі ўлюбёнцамі цэлых пакаленняў. Напрыклад, Саньмаа -- хлопчык-сірата з трыма пасмамі валасоў. Людзі па ўсёй краіне чакалі выхаду новага выпуску, каб даведацца працяг аб прыгодах бадзяжкі.

На выставе ў Шанхаі прадстаўлена амаль шэсць сотняў работ 18 мастакоў. Мастак Дзін Сун быў вядомым ілюстратарам пачатку 20 стагоддзя ў Шанхаі. Куратар выставы Ёхан Радомскі адзначыў: "Дзін Сун маляваў шанхайскіх жанчын адукаванымі і свабоднымі ў поглядах. Гэта было пасланнем для кітайскай публікі, што ў жанчын ёсць усе магчымасці стаць вядомымі. Думаю, для таго часу гэта была вельмі важная пазіцыя".

Выстава будзе працаваць да 26 сакавіка.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ