У Кітаі актыўна развіваецца рынак дадаткаў і абсталявання для заняткаў спортам

2022-03-16 12:39:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Больш за 58 млрд долараў ЗША склаў рынак анлайн-фітнесу ў Кітаі летась. А да 2026 года ён перавысіць 141 мільярд, што абазначае гадавы тэмп росту амаль на 20%. Такія даныя справаздачы кансалтынгавай кампаніі "Чайна Інстайтс". Згодна з апытаннем, у кожнага пятага жыхара Кітая ўжо ёсць звычка займацца спортам дома.

Абсталяванне для фітнесу, інтэграванае ў сістэму "разумнага дома", з'явілася тры гады таму. За апошні год продажы выраслі ў 20 разоў. Прапанова карыстаецца попытам не толькі ў мегаполісах, але і ў невялікіх гарадах, дзе мала спартовых залаў. Вытворцы таксама надаюць ўвагу павышэнню лаяльнасці сваіх кліентаў і заахвочваюць на выкарыстанне свайго абсталявання ў грамадскіх месцах.

Прэзідэнт і сузаснавальнік кампаніі Рычард Чжан: "Нашы карыстальнікі ўпершыню спрабуюць наш прадукт у гасцінічных нумарах або грамадскіх месцах, і ім становіцца цікава. Толькі ў лістападзе мінулага года мы прадалі больш за 10 тыс. адзінак тавару".

Усяго за два гады кампанія атрымала чатыры раўнды інвестыцый. Апошні ў красавіку мінулага года склаў 300 млн долараў. У планах кіраўніцтва -- адкрыць продажы ў ЗША гэтай вясной. Іншы фітнес-дадатак -- Keep -- рыхтуецца выйсці на IPO на сянганскай біржы. Гэта будзе першае ў гісторыі публічнае размяшчэнне акцый кітайскай кампаніі ў сферы анлайн-заняткаў спортам. Эксперты ўпэўненыя, што на ўнутраным рынку фітнесу існуе велізарны патэнцыял для росту.

Аптымізм экспертаў падзяляюць і фундатары -- толькі за апошнія пяць гадоў 522 індывідуальныя інвестары ўклалі ў кітайскую індустрыю фітнесу 10 млрд долараў ЗША.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ