У Кітаі імкліва развіваецца рынак калекцыйных фігурак

2022-03-21 13:46:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Да 2025 года рынак калекцыйных фігурак у Кітаі складзе 23 млрд долараў ЗША, а колькасць пакупнікоў пераваліць за 100 мільёнаў, адзначыла даследчая фірма Analysys. Прапанова ідзе за ростам попыту -- у розных рэгіёнах краіны адкрываюцца новыя вытворчасці, а дзясяткі дызайнераў прапануюць ідэі для новых калекцый.

У 2021 годзе платформа электроннай камерцыі "Білібілі" паведаміла аб росце даходаў ад продажаў тавараў пап-культуры на 88%. Агульная сума заказаў перавысіла 430 млн долараў. На хвалі попыту ў галіну прыйшло шмат новых мастакоў. З’явіліся і новыя вытворцы. Сёлета адкрылася прадпрыемства па выпуску калекцыйных фігурак у Шэньчжэне. Распрацоўнікі супрацоўнічаюць з 30-цю дызайнерамі. Адна з апошніх калекцый стала хітом у дзень Святога Валянціна: 1000 мадэляў былі распрададзены літаральна за секунду.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ