Як адзін удалы мем прывёў да росквіту цэлага павета ў кітайскай глыбінцы

2022-03-22 12:36:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Павет Цаа ва ўсходняй правінцыі Шаньдун уславіўся сярод кітайскіх інтэрнэт-карыстальнікаў у мінулым годзе пасля іранічных каментароў відэаблогера. Жарт стаў настолькі папулярным, што мясцовыя жыхары паспяшаліся атрымаць карысць ад бясплатнай рэкламы і прасунуць свае магазіны на пляцоўках электроннай камерцыі.

На першы погляд можа здацца, што павет Цаа нічым не адрозніваецца ад любога іншага кітайскага павета. Але менавіта тут знаходзіцца адзін з цэнтраў электроннай камерцыі Кітая. Значная частка мясцовых жыхароў займаецца вытворчасцю традыцыйнага адзення ханьфу і прадае яго праз інтэрнэт.

У пасёлку Дзінлоу 90 працэнтаў хатніх гаспадарак займаюцца электроннай камерцыяй. Уладальніца крамы на платформе Taobao Лі Янь сказала: "Taobao папулярная ў маім горадзе. Праз паўгода пасля адкрыцця маёй крамы продажы перавалілі за мільён юаняў. Для мяне гэта была астранамічная лічба".

Выпускнікі гарадскіх ВНУ пачалі вяртацца ў Цаа, калі ў павеце пачаўся сапраўдны бум электроннай камерцыі. Ханьфу -- не толькі ўбор для адмысловых выпадкаў, але і частка паўсядзённага гардэроба кітайцаў. Дзякуючы поўнаму цыклу вытворчасці адзення павет Цаа -- лідар галіны, на яго долю прыпадае больш за траціну усіх продажаў у Кітаі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ