Пандэмія адправіла шоў-бізнэс у анлайн

2022-03-28 11:08:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Выбліск COVID-19 у Шанхаі сур'ёзна паўплываў на працу мясцовага шоў-бізнэсу. Тэатрам дасялося адмяніць або перанесці спектаклі з-за супрацьэпідэмічных абмежаванняў. Некаторыя студыі транслююць сваю класіку анлайн.

Шанхайскі цэнтр драматычнага мастацтва — адзін з лепшых тэатраў Кітая. Штогод на яго падмостках прадстаўляюць больш за 400 спектакляў. Успышка COVID-19 прымусіла тэатр зачыніцца амаль на тры тыдні. Дырэктар тэатра Чжан Хуэйцін сказала: "Мы заўсёды выконвалі місію дзяржаўнага тэатра, якая заключаецца ў тым, каб кожны дзень даваць магчымасць нашаму гледачу глядзець розныя пастаноўкі. Таму мы не адмаўляемся ад магчымасці сустрэцца з нашай аўдыторыяй, нягледзячы на пандэмію".

Кітайская асацыяцыя выканальніцкіх мастацтваў паведамляе, што каля 9 тысяч спектакляў па ўсім Кітаю былі адменены або перанесены за першыя тры месяцы года — гэта 30% агульнай колькасці культурных праектаў па краіне. Пандэмія прымусіла ўсю галіну перамясціць акцэнт на прамыя трансляцыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ