Аўдыторыя кітайскіх серыялаў вырасла да дзясяткаў мільёнаў прыхільнікаў па ўсім свеце

2022-03-28 11:11:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аўдыторыя кітайскіх серыялаў выйшла за рамкі азіяцкага рэгіёна і вырасла да дзясяткаў мільёнаў прыхільнікаў з усяго свету.

Кітайскае тэлебачанне і вэб-драмы сталі адыгрываць важную ролю ў пашырэнні культурных кантактаў з замежнымі краінамі. Інтэрнэт прасоўвае азіяцкае кіно анлайн, прыцягваючы дзясяткі мільёнаў прыхільнікаў з усяго свету.

Многія кітайскія платформы струменевага вяшчання адкрылі шматмоўныя каналы на YouTube. Гэта дапамагло кітайскім тэлевізійным драмам умацавацца на замежным рынку. Узяць, да прыкладу, каманду Youku — на Youtube яны адкрылі каналы на шасці мовах з больш чым сямю мільёнамі падпісчыкаў. За перыяд з 2019 па 2020 год было выпушчана больш за 1400 серый кітайскіх серыялаў.

Віцэ-прэзідэнт і галоўны рэдактар Youku Чжан Ліна: "У апошнія гады краіны Блізкага Усходу і Афрыкі праяўляюць вялікую цікавасць да нашых сучасных фільмаў і серыялаў, бо яны хочуць даведацца больш пра Кітай".

У 2020 годзе экспарт кітайскіх серыялаў дасягнуў 500 млн юаняў. Асноўны рынак — Паўднёва-Усходняя і Усходняя Азія. Высокія рэйтынгі праглядаў адзначаны і ў Еўропе, Лацінскай Амерыцы і на Блізкім Усходзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ