У Кітаі пакажуць найбуйныя археалагічныя знаходкі 2021 года

2022-03-30 12:48:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

31 сакавіка ў Пекіне прадставяць 10 найбуйнейшых археалагічных знаходак 2021 года. Спіс, з якога выбіраюць найбольш цікавыя экспанаты, падрыхтаваны падчас папярэдняга адбору ў лютым. У ім 20 пазіцый, у тым ліку артэфакты, знойдзеныя на месцы старажытнага паселішча Саньсіндуй у правінцыі Сычуань. За мінулы год там было знойдзена больш за 12 тысяч рэліквій.

Таксама ў спіс уваходзяць артэфакты з магіл старажытнага царства Тугухунь у правінцыі Ганьсу, дзе было знойдзена каля 300 рэліквій, і з раёна Гоцзышань у правінцыі Цзянсу. Пахаванне, знойдзенае там, спецыялісты аднеслі да перыяду Ваюючых царстваў. У ім знойдзена мноства драўляных лакаваных вырабаў, нефрыту, музычных інструментаў і іншых прадметаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ