Леснікі ў Нэйцзяне

На станцыі кіравання і аховы дзяржаўнага лясгаса гор Байюнь у горадзе Нэйцзян правінцыі Сычуань актыўна працуе каманда з васьмі чалавек па ахове лесу. Большая частка леснікоў пайшла па шляху сваіх бацькоў.

Сярод членаў атрада лясных абаронцаў найбольшы стаж працы ў лесаахове – 36 гадоў. Леснікі цэлыя дні знаходзяцца ў лесе, аддаючы яму ўвесь свой час, беражліва даглядаючы кожнае дрэва.
