230 тысяч кітайскіх асятроў выпусцілі ў Янцзы

2022-04-11 13:22:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Амаль чвэрць мільёна кітайскіх асятроў выпусцілі ў вольнае плаванне ў раку Янцзы. Унікальных і рэдкіх рыб выгадавалі ў штучных умовах спецыялісты НДІ кітайскага асятра. Для навукоўцаў гэта ўжо 65-я па ліку спроба выратаваць папуляцыю знікаючага віду.

Вядучы інжынер НДІ кітайскага асятра Цзян Вэй сказаў: "Зараз мы будзем адсочваць іх перамяшчэнні, сачыць за міграцыяй і размнажэннем паблізу мора. Кітайскія асятры праводзяць у моры 90% свайго жыцця. Мы выявілі, што 73% выпушчаных рыб сплывае з ракі ў мора, значыць, нам удалося павялічыць дзікую папуляцыю".

Кітайскія асятры вядомыя як жывыя выкапні -- гэты від насяляе Янцзы больш за 140 мільёнаў гадоў. Але сёння іх усё часцей называюць "воднымі пандамі". Прычынай рэзкага скарачэння папуляцыі ў канцы 20-га стагоддзі стала гаспадарчая дзейнасць чалавека, забруджванне рэк і будаўніцтва плацін.

Каб выратаваць экасістэму Янцзы, Кітай два гады таму ўвёў забарону на рыбную лоўлю ў рацэ. З сярэдзіны 80-х НДІ кітайскага асятра выпусціў у раку больш за пяць мільёнаў вырашчаных у няволі асобін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ