Выстава ў "Забароненым горадзе" расказвае аб узнікненні кітайскай культуры

2022-04-19 13:12:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Пекіне ў музейным комплексе Гугун, таксама вядомым як "Забаронены горад", адкрылася выстава аб зараджэнні кітайскай цывілізацыі. Увазе наведвальнікаў прапанаваны сотні артэфактаў. Многія экспанаты прыехалі на выставу з іншых знакамітых музеяў краіны. Тут можна ўбачыць і свежыя знаходкі, напрыклад, з мястэчка Саньсіндуй на паўднёвым захадзе краіны. Калекцыя багатая на творы мастацтва з каменя, керамікі, нефрыту, бронзы, золата і срэбра. Асобнае месца займае гісторыя каліграфіі і жывапісу, рэдкія дакументы і пячаткі.

Наведвальнікі спяняюцца ля хупавага залатога кубка, абсыпанага каштоўнымі камянямі. Гэта посуд для віна, які яшчэ пару сотняў гадоў таму выкарыстоўвалі ўсяго раз на год імператары дынастыі Цін. Супрацоўнік аддзела кіравання калекцыямі музея Чжаа Цзэнцзянь: "Кубак выкарыстоўвалі ў першы дзень свята Вясны. Імператар выпіваў з яе свой першы напой у новым годзе".

У старажытным Кітаі залатыя пасудзіны, такія як кубкі і міскі, выкарыстоўваліся ў рытуалах, якія сімвалізуюць росквіт краіны. Сотні артэфактаў экспазіцыі -- сведкі розных эпох, якія дазваляюць больш глыбока зразумець старажытную гісторыю краіны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ