У гонар 350-годдзя майстэрні «Жунбаачжай» Медыякарпарацыя Кітая пачынае здымкі дакументальнага фільма

2022-04-19 13:16:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У гонар 350-годдзя знакамітай майстэрні "Жунбаачжай" Медыякарпарацыя Кітая пачынае здымкі дакументальнага фільма.

Сваю гісторыю студыя "Жунбаачжай" пачала з невялікай крамы, якая спецыялізавалася на гандлі паперай і прыладдзем. З часам майстэрня атрымала вядомасць у краіне за арыгінальную тэхналогію друкавання гравюр. Мастацкія выставы і набыццё работ вядомых майстроў пашырылі культурныя абмены і дзелавыя кантакты майстэрні. За апошнія некалькі дзесяцігоддзяў "Жунбаачжай" стала платформай для прасоўвання нацыянальнага мастацтва.

З нагоды запуску дакументальнага праекта ў Пекіне прайшла ўрачыстая цырымонія з удзелам гендырэктара Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюна і старшыні Кітайскай міжнароднай тэлевізійнай карпарацыі Сюэ Цзіцзюня. На думку кіраўнікоў, новы дакументальны фільм пакажа гісторыю развіцця традыцыйнага мастацтва, павышэння самасвядомасці і ўмацавання культурнага даверу.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ