У Кітаі чакаюць добрага ўраджаю

2022-04-21 13:25:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Харчовая бяспека Кітая па-за пагрозай. Такая выснова вынікае з інфармацыі Міністэрства па справах вёскі і сельскай гаспадаркі, прадстаўленай на брыфінгу па выніках першага квартала.

Паводле даных ведамства, кітайскім фермерам удалося захаваць аб'ёмы пасадак азімых збожжавых, нягледзячы на серыю леташніх паводак. Вясновая пасяўная праходзіць на плошчы амаль 63 млн га. На 200 тыс. га павялічыліся плошчы агароднінных культур.

Хуткімі тэмпамі аднаўляецца свінагадоўля. Вытворчасць свініны ў першым квартале падскочыла адразу на 14% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Амаль на паўпрацэнта павялічыліся аб'ёмы выпуску ялавічыны, бараніны і мяса птушкі, на 2,5% — морапрадуктаў, на 8,3% — малака.

Рост сельгасвытворчасці павялічыў квартальны сярэдні наяўны даход вяскоўцаў да 900 долараў, з ростам больш чым на 6%, што на 2% больш за квартальны рост даходаў у гарадах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ