У Кітаі 28 красавіка стартуе анлайн-распродаж тавараў з Афрыкі
У Кітаі з 28 красавіка па 12 мая пройдзе анлайн-распродаж афрыканскіх тавараў. У ім возьмуць удзел больш за 300 кампаній у сферы электроннага гандлю і звыш мільёна прадпрымальнікаў. Яны прадставяць на кірмашы прадукцыю больш за 100 тысяч брэндаў. Мерапрыемства праводзіць Дзяржкамітэт па справах развіцця і рэформаў КНР сумесна з шэрагам міністэрстваў. У рамках спецыяльнай сесіі "Лічбавая камерцыя і сельская гаспадарка" кітайскія спажыўцы змогуць набыць 160 найменняў аграпрадукцыі. Акрамя гэтага, пройдуць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя модным трэндам.
Дырэктар Дэпартамента электроннай камерцыі і інфарматызацыі Мінкамерцыі КНР Цянь Фанлі: "Мы адабралі лепшыя тавары і плануем прадставіць на распродажы эфіёпскую каву, руандыйскі соус чылі, кенійскую чорную гарбату і іншую прадукцыю з 23 краін Афрыкі".