У Пекіне праходзіць выстава малюнкаў пра космас вучняў пачатковых класаў

2022-04-26 13:35:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Мерапрыемствы ў гонар тайканаўтаў і канструктараў праходзяць па ўсім Кітаю. У Пекіне вучні пачатковай школы падрыхтавалі малюнкі на касмічную тэму. У яркіх фарбах -- мары аб асваенні галактыкі і жыцця на арбіце. Галоўная крыніца натхнення для школьнікаў -- вяртанне на зямлю з кітайскай арбітальнай станцыі экіпажа "Шэньчжоу-13".

Усе малюнкі вучняў сабралі, дапоўнілі фактамі аб космасе і выдалі ў выглядзе кнігі. Для настаўнікаў гэта -- спосаб прывучыць дзяцей да чытання і пашырыць веды аб навакольным свеце.

Настаўніца Чжан Ін: "Мы хочам, каб вучні атрымлівалі задавальненне ад вучобы, самастойных даследаванняў і практыкі. Космас – папулярная тэма, таму мы выбралі яе".

З 2003 года, калі Ян Лівэй стаў першым тайканаўтам, у гісторыі асваення Кітаем космасу было шмат важных вяхоў. Сёння першакласнікі мараць вырасці і прадоўжыць справу першых.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ