Наглядчык парку ў Юньнані ўзнагароджаны за выратаванне дзікіх жывёл

2022-05-05 13:14:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кожны май у Кітаі ўзнагароджваюць прафесіяналаў за выдатны ўклад у сваю працу. У паўднёва-заходняй правінцыі Юньнань наглядчык парку па выратаванні дзікіх сланоў Сюн Чааюн вядомы сваім выключным клопатам аб сланах.

Сюн Чааюн ласкава называе маладую сланіху Жаньжань "дачкой". Упершыню яны сустрэліся ў 2005 годзе, калі Жаньжань прывезлі з лесу з сур'ёзнымі траўмамі: "Тады я падумаў, што яна не выжыве. Ветэрынары нават прапаноўвалі яе ўсыпіць. Але мы былі абавязаныя выратаваць яе".

З таго часу Сюн Чааюн пачаў працаваць наглядчыкам у Цэнтры развядзення і выратавання азіяцкіх сланоў у Сішуанбаньна, трапічным рэгіёне на мяжы Кітая з Паўднёва-Усходняй Азіяй. Жаньжань ачуняла шмат у чым дзякуючы клопату ратаўніка. За гэты час у іх склалася цесная сувязь.

Тры гады таму ў цэнтры здарыўся вялікі сюрпрыз – Жаньжань нарадзіла сланяня. Сюн Чааюн жартуе, што ўпершыню стаў "дзядулем". Ён удзячны, што яго намаганні па выратаванні сланоў ацанілі і ён стаў лаўрэатам прэміі. Ён гатовы падзяліцца з іншымі сваім багатым вопытам, таму што ўпэўнены: гармонія паміж людзьмі і дзікімі жывёламі патрабуе пастаяннага клопату і ўвагі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ