Анлайн-канцэрт Медыякарпарацыі Кітая сабраў 25 мільёнаў праглядаў
Медыякарпарацыя Кітая завяршыла анлайн-марафон сімфанічных аркестраў. Свята для аматараў класічнай музыкі вырашылі арганізаваць з нагоды Міжнароднага дня працы. Пяць дзён запар больш за тысячу музыкаў выконвалі накцюрны, санаты і сімфоніі. Канцэрты паказвалі як у эфіры, так і на лічбавых платформах, дзе іх паглядзелі больш за 25 мільёнаў разоў.
Медыякарпарацыя абяцае яшчэ больш пашырыць даступнасць акадэмічнага музычнага мастацтва, выкарыстоўваючы перадавыя інфармацыйныя тэхналогіі.