Рэстаран у штаце Вірджынія знаёміць наведвальнікаў з юньнаньскай кухняй
ЗША знаёмяцца з кухняй Юньнані. Самы этнічна разнастайны рэгіён Кітая да гэтага быў мала прадстаўлены на кулінарнай карце Злучаных Штатаў, у адрозненне ад рэстаранаў з кантонскімі, сычуаньскімі і хунаньскімі стравамі. Зараз пазнаёміцца з гастранамічнай культурай Юньнані можна ў штаце Вірджынія.
Шэф повар рэстарана Брус Шаа: "У кожнай культуры -- свае традыцыі прыгатавання ежы. Гэта робіць Юньнань раем для гурманаў".
Маці Бруса родам з Юньнані. Менавіта ёй належыць ідэя адчыніць такі рэстаран. Траціна насельніцтва Юньнані -- малыя народы са сваімі ўнікальнымі абрадамі і фальклорам. Усяго ж у правінцыі пражываюць больш за 20 этнічных груп.
Брус тры гады таму знайшоў прыдатны ўчастак у штаце Вірджынія і пабудаваў рэстаран, дзе падаюць традыцыйныя стравы паўднёва-заходняй кітайскай правінцыі. Каронная страва рэстарана -- локшына.
Брус -- амерыканец з кітайскімі каранямі, і для яго рэстаран -- магчымасць стаць паслом кітайскай кухні і культуры.