Тунгавае дрэва расквітнела ў павеце Чуньань
На горных схілах у павеце Чуньань правінцыі Чжэцзян паўсюль расквітнелі тунгавыя дрэвы. Яны, нібы снег зімой, дадалі элегантнай беласці маляўнічай карціне лесу.
У 2015 годзе мясцовы ўрад даў старт праекту па «размалёўванні» лесу. У планавым парадку вакол возера Цяньдааху высеклі частку соснаў і елак, а на вызваленае месца высадзілі тунг.