У Кітаі рэстаўруюць найстаражытны партрэт Канфуцыя

2022-05-20 13:33:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Археолагі рэканструююць лакавую шырму, якой больш за дзве тысячы гадоў, з самай ранняй выявай Канфуцыя. Артэфакт знойдзены ў грабніцы Лю Хэ, унука імператара У-дзі, часоў дынастыі Хань.

Артэфакт знайшлі ў лістападзе 2015 года. З таго часу спецыялісты карпатліва займаюцца рэстаўрацыяй і расшыфроўкай надпісаў. Апроч партрэта Канфуцыя, на шырме намаляваны яго бацька Шулян Хэ і вучань філосафа Янь Хуэй.

Шырма калісьці мела прастакутнае бронзавае люстэрка памерам 76 на 47 сантыметраў. Люстэрка знайшлі разбітым на некалькі аскепкаў. На адваротным баку драўлянай рамы намаляваны Канфуцый са сваімі вучнямі.

Раскопкі ў гэтай магільні пачаліся ў 2011 годзе. На гэты час знойдзена больш за 10 тысяч артэфактаў, у тым ліку золата, керамічныя вырабы, нефрытавыя ўпрыгажэнні і каля двух мільёнаў медных манет. Самыя каштоўныя знаходкі -- амаль 10 тысяч бамбукавых лісткоў, на якія нанесеныя ўрыўкі з "Аналекты" Канфуцыя і "Кнігі перамен" Лаа-Цзы, а таксама тэксты аб рытуалах, медыцыне і кухні.

У 2017 годзе была пададзена заяўка аб унясенні магільні Лю Хэ ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ