114 краін-удзельніц кліматычнага саміту ААН у Глазга дамовіліся спыніць высечку лясоў да 2030 года

2021-11-04 13:30:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

114 краін, уключаючы Кітай, дамовіліся спыніць высечку лясоў да 2030 года. Гэта першы значны вынік 26-й кліматычнай канферэнцыі ААН, якая праходзіць у Вялікабрытаніі. На краіны, якія падтрымалі Дэкларацыю Глазга па лясах і землекарыстанні, прыпадае каля 85% ляснога покрыва ў свеце. Яны гатовыя выдзеліць 19 мільярдаў долараў на яго абарону і аднаўленне. Паводле даных Сусветнага банка, Кітай -- сусветны лідар па тэмпах павелічэння лясных тэрыторый. За 40 гадоў іх плошча ў краіне амаль падвоілася. Пекін супрацоўнічае з Лонданам, Вашынгтонам і Нью-Дэлі ў экалагічна чыстых тэхналогіях і гатовы да 2030 года падзяліцца вынікамі.

Спецпрадстаўнік КНР па пытаннях змянення клімату Се Чжэньхуа падкрэсліў, што Кітай дамогся відавочных поспехаў у энергазберажэнні, павышэнні энергаэфектыўнасці, развіцці аднаўляльных крыніц энергіі і экалагічна чыстым транспарце. На Кітай прыпадае 30-50 працэнтаў сусветнага ўкладу. У кожнай краіны свае гістарычныя абавязацельствы, свае магчымасці і свая сітуацыя. Развітыя краіны павінны ў першую чаргу скараціць выкіды вугляроду, потым прадаставіць грашовую і тэхналагічную дапамогу краінам, якія развіваюцца. Сусветнай мэты можна дамагчыся толькі пры глабальным садзейнічанні, адзначыў ён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ