Гарадскія службы Пекіна рыхтуюцца да старту Алімпіяды-2022

2021-11-23 13:15:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Да адкрыцця зімовай Алімпіяды застаецца крыху больш за два месяцы. Для гарадскіх службаў Пекіна гэта -- самы адказны час. Іх задача - прадставіць сталіцу ў яе лепшым выглядзе. Завяршыць работы па дэкарацыі, гарантаваць бяспеку і гатоўнасць усіх аб'ектаў, а таксама наладзіць работу транспарту.

Ад лагістыкі і бяспекі да добраўпарадкавання і COVID-кантролю. Адміністрацыі Пекіна ў бліжэйшыя тыдні трэба будзе вырашыць не адзін дзясятак пытанняў, ад якіх будзе залежаць паспяховасць правядзення ўсёй Алімпіяды. Аб галоўных задачах і спосабах іх вырашэння расказалі на прэс-канферэнцыі. Прыярытэт - зладжаная праца ўсіх гарадскіх службаў.

Намеснік дырэктара Пекінскай муніцыпальнай камісіі па гарадской гаспадарцы Чжан Янь адзначыла: "Каб гарантаваць бяспеку падчас Алімпіяды, мы стварылі спецыяльны цэнтр кіравання. З яго дапамогай мы можам імгненна абменьвацца інфармацыяй і каардынаваць працу гарадскіх службаў".

Асноўныя работы па гарадскім добраўпарадкаванні ахопяць тры галоўныя зоны спаборніцтваў: цэнтр Пекіна, раён Яньцін і Чжанцзякоу ў правінцыі Хэбэй. Усе праекты павінны быць завершаны да сярэдзіны студзеня. Алімпіяда пачнецца падчас свята Вясны, што плануюць падкрэсліць і ў дэкарацыях, дызайн якіх будзе заснаваны на элементах кітайскай культуры. Амаль што не галоўным пытаннем падрыхтоўкі называюць гарадскі транспарт. Менавіта на метро і аўтобусы ляжа асноўная нагрузка па дастаўцы спартсменаў, гледачоў і валанцёраў на алімпійскія аб'екты.

Прадстаўнік кампаніі, якая адказвае за будаўніцтва аб'ектаў Алімпіяды Дзін Цзяньмін, сказаў: "Мы прадумалі развітую транспартную сетку, якая злучае ўсе зоны і пляцоўкі Алімпіяды. Любы жадаючы зможа дабрацца да месцаў правядзення спаборніцтваў на экалагічным грамадскім транспарце, які будзе выкарыстоўвацца і пасля Гульняў".

Усе алімпійскія аб'екты ў Пекіне пабудаваны па экалагічных тэхналогіях і з разлікам на будучыню. Пасля завяршэння Алімпіяды іх плануюць ператварыць у нацыянальныя цэнтры па развіцці зімовых відаў спорту.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ