Пекінскія ўлады выдзелілі клінікі для спецабслугоўвання ўдзельнікаў зімовай Алімпіяды

2021-11-24 13:10:59
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Пекіне склалі спіс бальніц для абслугоўвання ўдзельнікаў зімовай Алімпіяды. Чым яны адрозніваюцца ад звычайных клінік? Падрабязнасці -- далей.

У адрозненне ад большасці перадавых медыцынскіх цэнтраў у Кітаі, гэтая клініка адносна невялікая. Штодзень тут прымаюць каля 400 пацыентаў. У апошні час і таго менш.

Кіраўнік аддзялення хуткай дапамогі пекінскай артапедычнай клінікі DCN Сун Дэчэнь адзначыў: "Нам даводзіцца амаль увесь час аддаваць прыярытэт удзельнікам зімовых Гульняў. Звычайным пацыентам трэба запісвацца загадзя. Акрамя гэтага, у якасці супрацьэпідэмічных мер мы дэзінфікуем усё абсталяванне падчас кожнага візіту спартсменаў".

Пекінская артапедычная клініка DCN зараз спецыялізуецца на абслугоўванні кітайскіх спартсменаў, якія ўдзельнічаюць у Зімовай Алімпіядзе.

З-за антыкавідных мер удзельнікі Алімпіяды павінны быць аддзелены ад жыхароў горада, таму клініку таксама падзялілі на дзве часткі. Спартсмены праходзяць па выдзеленых калідорах у асобныя кабінеты, больш за трэць персаналу бальніцы працуе толькі з імі. Мясцовыя медсёстры таксама дапамагалі складаць медыцынскі раздзел размоўнікаў для валанцёраў, замежных атлетаў і трэнераў.

Галоўная медсястра пекінскай артапедычнай клінікі DCN Лі Дунмэй сказала: "З аднаго боку мы вучым некаторыя замежныя мовы. Але каб было прасцей, мы проста можам знайсці фразу ў брашуры і паказаць пераклад”.

Клініка DCN стала вядомай у свеце спартыўнай медыцыны пасля таго, як тут прайшоў рэабілітацыю знакаміты фігурыст Чжаа Хунба. За тры месяцы да Турынскай Алімпіяды 2006-га ён перанёс аперацыю на ахілавым сухажыллі, але змог выйграць бронзу ў парным катанні, уразіўшы і трэнераў, і медыкаў.

Дырэктар пекінскай артапедычнай клінікі DCN Цзя Бінь сказаў: "Мы перанеслі наш папярэдні алімпійскі вопыт у бягучую практыку. Але мы працягваем удасканальваць метады лячэння, паглыбляючы разуменне розных відаў спорту і звязаных з імі траўмаў".

Урачы гавораць, што зімовыя віды спорту ў Кітаі ўсё яшчэ на пачатковым этапе развіцця. Тое ж самае можна сказаць аб сістэме іх медыцынскай падтрымкі. Будучыня спартыўнай медыцыны ў краіне залежыць ад поспехаў кітайскіх спартсменаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ