У Чжанцзякоу, які прымае лыжныя спаборніцтвы Алімпіяды, адкрылі санітарна-верталётную базу

2021-11-30 13:07:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У гарадской акрузе Чжанцзякоу пад Пекінам афіцыйна адкрылі верталётную базу службы выратавання. Яна размешчана ў горным раёне Чунлі, які прымае спаборніцтвы па лыжных відах спорту ў рамках зімовай Алімпіяды-2022. Для дзяжурства на час Гульняў спецыяльна закупілі пару верталётаў Эйрбас Эйч-145 у медыцынска-выратавальнай камплектацыі. Чатырохтонныя машыны таксама абсталяваны лябёдкай, разлічанай на нагрузку 600 кілаграмаў. Калі пасадка немагчымая, яна падніме на борт ад двух да трох чалавек за раз ўсяго за хвіліну. Кожны алімпійскі аб'ект у Чунлі абсталяваны верталётнай пляцоўкай. Згодна з планам, у выпадку экстранай сітуацыі верталёт павінен прыбыць туды праз пяць хвілін, на працягу 15-ці хвілін пацыенту акажуць першую медыцынскую дапамогу. Для абслугоўвання алімпійцаў у Пекіне выдзелілі спецыяльныя клінікі, да іх з Чжанцзякоу не больш за паўгадзіны лёту.

Ван Жуй, дырэктар Цэнтра выратавальнай службы Пекінскага фонду Чырвонага Крыжа, заявіла: "Мы праводзім вучэнні для павышэння нашых выратавальных магчымасцяў з дапамогай верталётаў падчас зімовай Алімпіяды. Паляпшэнне навыкаў выкарыстання верталётаў, уключаючы пагрузку-выгрузку, паўплывае на эфектыўнасць нашай выратавальнай працы. Мы таксама трэніруемся ў розных умовах надвор'я, каб забяспечыць хуткае і эфектыўнае выкананне выратавальных патрабаванняў, якія прад'яўляюцца Міжнароднай федэрацыяй лыжных відаў спорту падчас Гульняў".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ