Кітайскія фармкампаніі адаптуюць свае вакцыны да амікрон-штаму

2021-12-03 13:27:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскія фармкампаніі пачалі працу па адаптацыі сваіх вакцын да амікрон-штаму каронавіруса. Паралельна ідзе і распрацоўка новых прэпаратаў - іх ствараюць спецыяльна пад новы варыянт COVID. Пра гэта паведаміў Чжэн Чжунвэй, эксперт даследчай групы па распрацоўцы вакцын пры Дзяржсавеце КНР. Ён таксама адзначыў, што даступныя на сёння вакцыны захоўваюць сваю эфектыўнасць у прадухіленні смяротных зыходаў і цяжкай плыні хваробы. Ці здольны "амікрон" абысці існуючыя механізмы супрацьэпідэмічнага кантролю - стане зразумела ў найбліжэйшыя тыдні. Цяпер навукоўцы ўсяго свету, у тым ліку і Кітая, ацэньваюць, наколькі новыя мутацыі паўплывалі на ўласцівасці самога віруса.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ