Лагістычныя задачы падрыхтоўкі Алімпіяды выкананы экалагічна эфектыўна

2021-12-13 14:05:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Зімовая Алімпіяда ў Пекіне пацвярджае свой статус "зялёнай". 80 працэнтаў лагістычных задач падрыхтоўкі і правядзення Гульняў выканана з упорам на экалагічна эфектыўныя рашэнні.

Новыя тэхналогіі, безумоўна, робяць "белую" Алімпіяду "зялёнай". Руцінная і цяжкая праца ў вялізным сартавальным цэнтры Зімовых гульняў ускладзена на робатаў.

Супрацоўнік аддзела лагістыкі Аргкамітэта Зімовых гульняў-2022 Лі Цзінь адзначыў, што гэты цэнтр з'яўляецца галоўным лагістычным пунктам Аргкамітэта Зімовых гульняў. Тут разумны працоўны механізм, які заснаваны на апошніх навуковых распрацоўках. І ён цалкам экалагічны.

Больш за 80 працэнтаў прадуктаў, тавараў і матэрыялаў, якія распрацаваны для маючых адбыцца Гульняў, былі адпраўлены на аб'екты праз гэты цэнтр, і ўжо сталі часткай алімпійскай інфраструктуры.

Начальнік аддзела лагістыкі Аргкамітэта Зімовых гульняў-2022 Лі Яньлін сцвярджае, што ўсё спартыўнае абсталяванне выраблена па строгіх стандартах Міжнароднага алімпійскага камітэта і спартыўных арганізацый. Гэта неабходна для Гульняў. Для далікатных грузаў, такіх як мэбля і тэхніка, быў распрацаваны спецыяльны праект".

У аснове яго - ідэя правядзення эфектыўных і "зялёных" Зімовых гульняў. Пры гэтым цікава, што 70 працэнтаў матэрыялаў і абсталявання - арэндаваны.

Начальнік аддзела лагістыкі Аргкамітэта Зімовых гульняў-2022 Лі Яньлін кажа: "Мы арандуем для Гульняў спартовы інвентар, мэблю ў Алімпійскай вёсцы, тэхнічныя прылады, нават пасцельную бялізну. Пасля Гульняў гэтыя прадметы будуць ізноў выкарыстаныя".

Лі Яньлін пераканана, што ўсе інавацыйныя рашэнні ў падрыхтоўцы і правядзенні Алімпіяды па-сапраўднаму ўразяць удзельнікаў Гульняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ