Трэцяя доза кітайскай вакцыны "Каронавак" можа павысіць яе эфектыўнасць супраць "амікрона" да 94%

2021-12-17 13:44:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Бустарная доза кітайскай вакцыны "Каронавак" павышае абарону ад амікрон-штаму да 94%. Пекінская фармкампанія "Сінавак", якая распрацавала прэпарат, прадставіла папярэднія вынікі даследаванняў яго эфектыўнасці супраць новага варыянту каронавіруса.

Лабараторныя выпрабаванні правялі з выкарыстаннем двух узораў "амікрона", атрыманых з Сянгана, дзе першыя выпадкі заражэння ім зафіксавалі яшчэ ў лістападзе. Тытр нейтралізуючых антыцелаў быў дастатковы для супрацьстаяння вірусу ў 45-ці з 48-мі проб сыроваткі крыві прышчэпленых трыма дозамі "Каронавака". У выпадку з дзвюма дозамі эфектыўнасць склала толькі 35 працэнтаў або сем выпадкаў з 20-ці. Падобныя вынікі эфектыўнасці супраць "амікрона" раней прадэманстравала вакцына амерыканскай кампаніі "Pfizer" і яе германскага партнёра "BioNTech".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ