Алімпійскія вёскі ў Пекіне, Яньціне і Чжанцзякоу рыхтуюцца прыняць 6,5 тыс. удзельнікаў зімовых Гульняў

2021-12-20 13:21:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Да зімовай Алімпіяды засталося 50 дзён. Тры алімпійскія вёскі ў Пекіне, пекінскім прыгарадзе Яньцін і суседняй гарадской акрузе Чжанцзякоу рыхтуюцца прыняць каля шасці з паловай тысяч спартсменаў з усяго свету.

Алімпійская вёска ў паўночна-заходнім пекінскім раёне Яньцін толькі што прайшла чарговы этап праверак і тэсціравання. Гэта -- самая кампактная з трох зон пражывання алімпійцаў, разлічаная на 1400 чалавек. Узвядзенне алімпійскіх вёсак у Пекіне, Яньціне і гарадской акрузе Чжанцзякоу за 150 кіламетраў ад кітайскай сталіцы заняло пяць гадоў.

Кіраўнік дэпартамента планавання і будаўніцтва Аргкамітэта зімовай Алімпіяды ў Пекіне Лю Юймінь сказаў: "Усе тры алімпійскія вёскі адпавядаюць трохзорнаму стандарту зялёнага будаўніцтва. Падчас узвядзення вёскі "Яньцін" захаваны каля 130 дрэў і 24 тысячы дрэў перасаджаны ў Алімпійскім.

Алімпіяда ў Пекіне пройдзе нягледзячы на новыя абмежаванні на перамяшчэнне па ўсім свеце з-за распаўсюджвання амікрон-штаму карнавіруса. У аргкамітэце ўпэўнены, што дзеючых у краіне супрацьэпідэмічных мер дастаткова для падаўлення лакальных успышак. Акрамя таго, Гульні правядуць па спецыяльным антыкавідным пратаколе, які выключае кантакты спартсменаў з жыхарамі горада.

"Першае, у выпадку пазітыўнага тэсту на кавід, медыцынская каманда хутка перавязе пацыентаў на хуткай у спецыяльна адведзеныя інфекцыйныя бальніцы. Пасля гэтага мы будзем працаваць з іх блізкімі кантактамі. Трэцяе, прафесійная дэзінфекцыйная каманда правядзе поўную дэзінфекцыю алімпійскай вёскі. І апошняе, у нас ёсць эксперты-эпідэміёлагі для ацэнкі агульнай сітуацыі", - адзначыў генеральны сакратар упраўлення па эксплуатацыі Пекінскай алімпійскай вёскі Ма Баян.

Нягледзячы на тое, што ўзяць аўтограф у спартыўных зорак хутчэй за ўсё не атрымаецца, пекінцы з нецярплівасцю чакаюць гасцей. Прадчуванне спартыўнага свята не псуюць нават заклікі ЗША да дыпламатычнага байкоту маючай адбыцца Алімпіяды.

Будаўнік алімпійскіх аб'ектаў у Пекіне Цзінь Фэн сказаў: "Я быў валанцёрам на Гульнях 2008 года і выдатна памятаю як зімой перад гэтым мы прасоўвалі Алімпіяду. Цяпер я працую на нізкавугляродным будаўніцтве аб'ектаў Алімпіяды-2022. Вы пыталіся наконт байкоту? Мы – кітайцы, прымем яшчэ адну паспяховую Алімпіяду, і гэты факт прыцягне людзей добрай волі".

Жыхар Пекіна Дуань Цзюнь сказаў: "Я на самой справе палюбіў зімовыя віды спорту пасля жыцця ў Пекіне. Катаюся на лыжах і каньках у Алімпійскім парку каля дома і з нецярпеннем чакаю хакейнага турніру падчас зімовай Алімпіяды. Байкот з боку некаторых краін нас не клапоціць. Правядзенне Гульняў паказвае добразычлівасць Кітая".

"Ведаеце, я прапусціла першыя хвіліны цырымоніі адкрыцця Алімпіяды-2008. На гэты раз я дакладна нічога не прапушчу! Я і праўда з нецярпеннем чакаю калі нашы спартсмены пакажуць усё, на што здольныя, на дамашняй пляцоўцы. Спадзяюся дастаць білеты на выступленне Гу Айлін", - падкрэсліла жыхарка Пекіна Сунь Чжыхуэй.

Гу Айлін ці Эйлін Гу задоўга да зімовых Гульняў стала сімвалам алімпійскага духу Пекіна. 18-гадовая двухразовая чэмпіёнка свету па фрыстайле нарадзілася ў Сан-Францыска ў сям'і амерыканца і кітаянкі. Два гады таму яна змяніла нацыянальную федэрацыю, каб выступіць на Алімпіядзе за Кітай. Такім чынам спартсменка вырашыла супрацьдзейнічаць спробам палітыкаў убіць клін паміж двума народамі. Летась яна стала самым маладым удзельнікам спісу 30-ці найважнейшых асоб свету ва ўзросце да 30-ці гадоў часопіса Форбс.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ