СААЗ спадзяецца на заканчэнне пандэміі каронавіруса ў 2022 годзе

2021-12-22 12:55:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Краіны і рэгіёны свету павінны зрабіць усё магчымае, каб дабіцца завяршэння пандэміі каронавіруса ў наступным годзе. З такім заклікам выступіў кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Аданам Гебрэісус. Пры гэтым ён указаў на з'яўленне пераканаўчых доказаў хутчэйшага распаўсюджвання амікрон-штаму ў параўнанні з «дэльтай», а таксама яго здольнасці заражаць вакцынаваных.

Лічыць "амікрон" больш мяккім і, такім чынам, менш небяспечным варыянтам віруса зараз неразумна, заявіла галоўны навуковы супрацоўнік СААЗ Сумія Свамінатан. Паводле яе слоў, пакуль навукоўцы даследуюць новы штам, краінам варта прыняць меры засцярогі і адмяніць масавыя мерапрыемствы на перыяд калядных і навагодніх свят.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ