Антоніу Гутэрыш возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця зімовай Алімпіяды ў Пекіне

2021-12-23 10:43:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця зімовай Алімпіяды ў Пекіне. Ён прыняў запрашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Зімовыя Гульні пройдуць у Пекіне з 4-га па 20-га лютага, Паралімпійскія -- з 4-га па 13-га сакавіка. Цырымонія адкрыцця адбудзецца на пекінскім стадыёне "Птушынае гняздо", які прымаў летнія Гульні ў 2008 годзе. Пекін стане першай у свеце сталіцай дзвюх Алімпіяд.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ