У Чжанцзякоу тэсціруюць Алімпійскую вёску

2021-12-24 11:31:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Чжанцзякоу на адны суткі адкрылася Алімпійская вёска. У тэставых выпрабаваннях інфраструктурных аб'ектаў удзельнічаюць больш за тысячу чалавек. Валанцёры і журналісты тэсціруюць гатоўнасць вёскі да афіцыйнага адкрыцця.

У цэнтры вёскі -- плошча з магазінамі, агенцтвам па заказе авіябілетаў, хімчысткай і іншымі аб'ектамі.

Арганізатары правялі супрацьпажарныя вучэнні. Вялікую ўвагу надалі і забеспячэнню харчаваннем. У час Алімпіяды гасцям будуць прапаноўваць каля 600 розных страў. Асабліва важна, гавораць у аргкамітэце, наладзіць такую сістэму пастаўкі прадуктаў, каб не парушаць замкнёнай сістэмы кіравання і пазбегнуць выбліску COVID-19. Проціэпідэмічныя меры будуць выконвацца строга.

Наступным будуць правяраць біятлонны комплекс. Міжнародныя спаборніцтвы па біятлоне падчас фінальнага тэставага тыдня перад Алімпіядай там пройдуць з 28-га па 31-га снежня. На іх зарэгістраваны больш за 30 прадстаўнікоў каманд з 8 краін.

У Чжанцзякоў пройдуць спаборніцтвы па фрыстайле, сноўбордзе, лыжных гонках, біятлоне і скачкае з трампліна. У час Алімпійскіх гульняў там будзе разыграна 11 камплектаў узнагарод і яшчэ 38 -- падчас Паралімпіяды.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ